Home

Advertisement

Customize

Previous 20

Dec. 10th, 2008

Soltan

благородная русская водка

у расійскіх часопісах друкуюць іміджавую рэкляму на цэлы разварот (заўважце - па-ангельску!):

 

Beluga - Noble Russian vodka (80Eur/bottle)

 

нуну. яны там усе далбануліся на тэме круцізны настолькі, што не заўважаюць відавочнага аксімарона: "благородная русская водка"..

Зрабілі б лепш водку "Мянтоўская" або "Гастарбайтэрская" або "Чыноўніцкая" - вось у такіх напоеў стопудова вялікая культурная спадчына і багатая народная гісторыя. Неабавязкова высакародная, праўда.

Дарэчы, нажрэшся такой - і равеш як бялуга, ці што? :)

 

Хаця уладальнікі кампаніі вельмі радыя і афішуюць той факт, што у іх купіў аж 1000 бутэлек Бялугі сам Раман Абрамовіч -- вось і ўся высакароднасьць.

May. 17th, 2008

Soltan

медведев-батюшка

замест "инаугурация Медведева" набраў у гугле "коронация медведева"

потым спахапіўся, але як аказалася, вынікі не асабліва адрозьніваюцца )

May. 14th, 2008

Soltan

fedora 9 released

а хто сёньня будзе ставіць fedora?




May. 13th, 2008

Soltan

another trivial truth which doesn't apply to Belarus

If you want something done, ask the busiest person you know.

May. 10th, 2008

Soltan

Карпаратыўная тупізна

Як ставяцца да сваёй прысутнасьці ў беларускім інтэрнеце замежныя карпарацыі?

Загадкава, калі шчыра.

Калі паспрабаваць зайсьці на афіцыйны сайт ВТБ24 (былы "Славнефтебанк") - vtb24.by Традыцыйныя строі Беларусі(заўважце беларускі дамэйн!) - то атрымаеш чамусьці англамоўны сайт, на якім, што праўда, можа дабрацца да ўласна беларускай старонкі калі выбраць у правым меню пункт пад дзікай назвай "Belorus". (Тут здымак экрана).

Яшчэ весялей з Microsoft: паспрабуйце на іх сайце знайсьці старонку для беларускіх карыстальнікаў. Або хаця б спасылку на ўкраінскі партал кампаніі, які павінны абслугоўваць і беларусаў. Нічога падобнага! :) Па слове "Беларусь" выдаецца, сярод абвестак пра неактуальныя прома-акцыі, на адным з першых месцаў старонка "Беларускія народныя строі" зь нейкага адукацыйнага раздзела карпаратыўнага сайта зь дзіцячай карцінкай.

Канечне, гэта не параўнаць з феерычна непрафесійнай старонкай Microsoft-България, якую таксама, відаць, даверылі рабіць школьнікам, але ўсё ж...

Feb. 25th, 2008

Soltan

настрадамус остап сулейман бендеравіч

2007 год выдатна апісваецца двумя цытатамі з клсычных твораў мастацтва:

 

Если через два дня мы не получим приличной пищи, я взбунтую какие-либо племена. Честное слово! Назначу себя уполномоченным пророка и объявлю священную войну, джихад. Например, Дании. Зачем датчане замучили своего принца Гамлета? - О. Бендер ("Золотой Телёнок")

 

А если не будут брать, отключим газ! - управдом ("Бриллиантовая рука")

Jan. 14th, 2008

Soltan

обустроить переработку вторсырья поможет 101blog.net!

увеличить долю влияния ЖЖ на поведение общественного транспорта, расписание работы магазинов, обустройство переработки вторсырья поможет портал 101blog.net, осуществляющий обзор белорусской блогосферы и прямо сейчас ведущий голосование за самый интересный первый пост 2008 года! atmoravi

Гы )

Soltan

Aural Sex

The advert had to [have] a simple but extremely effective caption. To give an example one of our captions was ‘Aural Sex’ (The product was a DJ Mixer BTW). When you get girls phoning up asking you for more information about aural sex you know your on to a good thing. // Steven CarrollThenextweb

Вось гэта класны слоган )

Jan. 8th, 2008

Soltan

Новая эканоміка, новыя пасады

googleGoogle шукае кандыдатаў на пасаду “Director of Other” — г. зн. “Дырэктара па іншых накірунках”.

Пад іншымі накірункамі разумеюць тыя 10% бізнэса кампаніі, якія не зьвязаныя з асноўнай кампетэнцыяй (пошук і рэкляма) — напрыклад, энергія, біятэхналёгіі і гд.

Сьмешны момант: у Лёндане на слэнгу слова “other” азначае “полавы акт”, што дадае пікантнае адценьне гэтай цікавай абвестцы )).
[фота: keso]

// Іншыя глупствы займальныя знаходкі ад распрацоўшчыкаў 101блогу.

Jan. 7th, 2008

Soltan

Чаму мы карыстаемся праграмамі і сэрвісамі?

image Пасьля таго, як я ў каторы раз зачытаўся цікавымі лінкамі ад фрэндаў у Google reader'ы, хаця зайшоў туды пачытаць крыніцы па працы, я зразумеў, што нездарма Google reader і Gmail разам называюць асабістым "інфармацыйным нэрвовым цэнтрам". Разам, інтэграцыя пошты, чата і чытальніка RSS дае шмат магчымасьцяў для цікавых адкрыцьцяў. Напрыклад, мае фрэнды ў google-reader'ы -- гэта тыя, зь кім я размаўляю праз гугл-чат: яны таксама карыстаюцца гугл-рыдэрам, і калі яны раяць мне прачытаць нешта цікавае, то часта гэта насамрэч варта таго.

Ледзь не штодня гэтых магчымасьцяў становіцца болей, але не настолькі, каб я ў іх заблытаўся.

Сёньня я ўжо дадаю тэгі да допісаў ў Google reader'ы (каб вярнуцца да іх пазьней), а магу і "падзяліцца" навінамі зь сябрамі, магу паглядзець статыстыку прачытаных тэм за мінулыя тыдні -- хаця ўчора і не задумваўся пра тое, што гэта можа быць мне патрэбна.

Адначасова атрымліваецца, што я як карыстальнік зьвяртаю ўвагу ня толькі на цяперашні функцыянал, але і на будучы. Хай Google reader пакуль не дае і паловы функцыянальнасьці Feeddemon'a, але заўтра, магчыма, зь ім здарацца тыя сотні маленькіх разумных зьменаў, якія зрабілі Gmail інструмэнтам для мэтадычнай і арганізаванай працы. Я буду карыстацца гугл-рыдэрам, бо спадзяюся, што гугл будзе паляпшаць яго гэтак жа, як паляпшаў да гэтага.

Тое самае, мы спадзяемся, будзе адбывацца і з 101блог: тыя, хто прыйшлі дзеля першых, самых простых функцый (рэйтынг гарачых тэм беларускай благасфэры), застануцца з намі, а некаторыя, самыя няўрымсьлівыя, дабяруцца да ўсіх  новых і тэставых фічаў, прыдумаюць ім новае выкарыстаньне, дапамогуць іх давесьці іх да розуму, і сайт перарасьце ў карысны і надзейны інструмэнт для большасьці тых, хто цікавіцца беларускімі блогамі і іх вірлівым жыцьцём.

Soltan

я фшоке-2

ну во, пост Марыйкі ў топ30 яндэкса, допіс сп. Квяткоўскага пра Аляксандра Шакулю выйграў галасаваньне за "пост года" на 101блог, а жыцьцё падкідвае новыя сюрпрызы: http://dolboeb.livejournal.com/1129577.html

Jan. 6th, 2008

Soltan

Піяр абавязковы!

http://users.livejournal.com/maryjka_/356018.html

Soltan

Маскалі vs. яндэкс

гэта насамрэч самы сьмешны срач, які я бачыў у бай_поліцікс:

Правакацыя ўдалася! :)

 http://community.livejournal.com/by_politics/552866.html?thread=4864162#t4864162

ну і абавязковы элемент флэшмоба:

http://community.livejournal.com/by_politics/552866.html
"Ну што сказаць, зрэдку я флэш-моблю, але дужа хочацца зрабіць падарунак маскальскамоўным (у горшым праяўленні) жж-калегам..." (с) Барылоці 

Dec. 28th, 2007

Soltan

Новае

Новае за мінулыя суткі:

  • у прыбіральні паламаўлася засоўка і мая сімпатычная госьця замкнулася ўнутры і не магла выйсьці паўгадзіны, пакуль я ёй галянтна гатаваў каву і фсётакое і ня чуў яе крыкаў. Дзьверы выламаныя яе хрупкі жаночым плечыкам у выніку.
  • 101блог лаюць, хваляць, піяраць, а мы упарта працягваем днямі-начамі рабіць яго лепш нягледзячы на ўсё. За крытыку ўсім дзякуй, я нават спадзяюся што праз пару сутак працы асноўныя моманты, за якія нас крытыкуюць, будуць выпраўленыя. Асабліва парадаваў, зьдзівіў і азадачыў дасьведчаны і літуратурна адораны abc-bel. Адкажу сёньня )

Dec. 27th, 2007

Soltan

Чарт палітыкаў: пра каго размаўляюць блогеры

пачаў пісаць пост у 3-57 ранку, а зараз ужо 4-48. так ці інакш, вывесіў апдэйт чартаў палітыкаў на 101blog.net. Цікавая штука. Пра каго больш пішуць у СМІ, а кім больш цікавяцца блогеры, вось такія дадзеныя...

што гэта такое?

Чарты паказваюць прырост згадак пэўнага палітыка ў благасфэры ды ў традыцыйных мэдыях ў параўнаньні з папярэднім тыднем. Простымі словамі, пра каго й наколькі болей пачалі гутарыць блогеры за тыдзень. Лічбы ў адсотках — так што лічба “50%” азначае, напрыклад, што пра пэўнага пэрсанажа пачалі ўзгадваць ажно ў 1.5 разы часьцей. Такі ж графік для параўнаньня даем для традыцыйных СМІ,

Дадзеныя даюцца па тыднях, напрыклад, 11.1 — гэта першы тыдзень лістападу і гэтак далей.

вось прыклад адсюль:

image

Dec. 25th, 2007

Soltan

А зараз у Горадні...

між іншым, якраз зараз ідзе калядная сьвяточная беларуская імша ў Фарным касьцёле у Горадні, дзе сьпявае выдатны хор Бацькаўшчына.

 

вось яно, маё сьвята -- для таго, каб гэта адчуць, не абавязкова быць каталіком (я буддыст) :)

 

Усіх са сьвятам!

Dec. 23rd, 2007

Soltan

Фарбы часу

У Францыі, у мястэчку Auvers sur Oise, проста ў полі, стаіць рэпрадукцыя славутага малюнку "Жытняе Поле" Вінсэнта Ван Гога -- сьцежка засталася на тым жа месцы і праз стагоддзе, хаця жыта больш у полі больш няма. Тое ж самае каля гарадзкой ратушы (на фота зьлева) і ў іншых месцах, дзе мастак правёў калісьці тры летніх месяцы за маляваньнем. Калі б у Беларусі ставілі рэпрадуцыі Напалеона Орды побач з намаляванымі ім калісьці мясьцінамі, думаю, убачыць (або ўявіць) Беларусь зь іншага боку, знайсьці яе па-новаму, было б лягчэй.

Ды й увогуле, лепш такое, чым постэры "За какуюнібудзь Беларусь" ад цынічных фатографаў БелТА.

А вось што я б паставіў у Горадні на Савецкай плошчы -- там усё даўно ня так, але сылюэт горада пазнаць можна:

grodna3

(малюнак Орды з сайту Павет - дарэчы, выдатны сайт, шмат матар'ялаў пра Лідчыну і Гарадзеншчыну, фота з Францыі: Rolo Pics).

Dec. 22nd, 2007

Soltan

пра аналітыка Шаўцова

Consider for instance some comfortable English professor defending Russian totalitarianism. He cannot say outright, "I believe in killing off your opponents when you can get good results by doing so." Probably, therefore, he will say something like this:

While freely conceding that the Soviet regime exhibits certain features which the humanitarian may be inclined to deplore, we must, I think, agree that a certain curtailment of the right to political opposition is an unavoidable concomitant of transitional periods, and that the rigors which the Russian people have been called upon to undergo have been amply justified in the sphere of concrete achievement. (George Orwell, Politics and the English Language)

Ня ведаю, ці чытае сп. Шаўцоў па-ангельску, (як і па-літоўску :), таму што мог бы пазнаць у апісаньні Оруэла тую самую кашу, якую ён выдае за аналітыку: адсутнасьць думкі, падтасоўку аргументаў і перабор клішэ.

Dec. 20th, 2007

Soltan

машына пад кіраваньнем ОС Microsoft Windows? Не за гарамі!

Яшчэ адна прычына не купляць Форд -- на некаторыя мадэлі Форда ставяць сістэму распазнаваньня мовы Microsoft SYNC. Ня ведаю, як вам, а мне стрёмна будзе на такой езьдзіць.

Dec. 14th, 2007

Soltan

Тату з прэзідзентам

Бывшая звезда футбола Диего Марадона заявил журналистам, что мечтает сделать себе татуировку - портрет президента Венесуэлы Уго Чавеса. Как уточняет Reuters, Марадона коллекционирует тату по теме "борцы с империализмом и хищническим капитализмом". У него на правом плече и на левой ноге уже красуются Че Гевара и Фидель Кастро. (віа http://wombatik.livejournal.com/)

Хай Лукашэнку яшчэ сабе вытатуіруе - такога, як у кліпе Капітал, сімпатычненькага.

Previous 20

Advertisement

Customize